Усе навіны

Шаранговіч пра бойку са Шнайдэрам: «Першая бойка і першы блін камяком. Вырашыў заступіцца за партнёра, але не сказаць, што ўсё добра склалася»

24 чэрвеня, 14:25

Нападаючы «Нью-Джэрсі» Ягор Шаранговіч распавёў пра бойку з гульцом «Рэйнджэрс» Брэйданам Шнайдэрам у красавіку 2022 года.

– Ты міралюбівы, сціплы, добры, такі просты хлопец, але ў матчы з «Рэйнджэрс» ты пабіўся са Шнайдэрам. Што гэта было, бо ты, як я зразумеў, паляцеў заступацца за партнёра. Ад цябе ніхто гэтага не чакаў, і гэта выклікала цікавасць.

– Мне здаецца, усё яшчэ пачалося, калі мы гулялі там, можа, тыдні два да гэтага матчу. Там, блін, Панара (Арцемій Панарын гулец «Рэйнджэрс» – Tribuna.com) сам наехаў на мяне, не ведаю чаго, сам разбіў сабе губу. У гэтым матчы пачалі выпускаць [Раяна] Рыўса на зменах супраць мяне, і я такі там еб...

Ну і ўсё, у наступнай гульні супраць іх, я думаю, усё роўна будзе бойка. Таму што тыпу, што я тады Панару нанёс траўму. Па-першае, і нашага чала там сур'ёзна сустрэлі, і я тады быў на лёдзе, вырашыў заступіцца за яго і пабіцца, тыпу, не сказаць, што добра ўсё склалася.

– Пайшоў за партнёра, але якія эмоцыі? Ты выходзіш супраць Рыўса на лёдзе, таму што ты разумееш, што як бы тут вось крышку вось дык вось іскрынка зараз недзе праскочыць і бум!

– Не, але ўсё роўна, як я чуў, Рыўс, як бы, так, ён тафгай, але ён не будзе біцца, тыпу, проста так, так, супраць звычайнага гульца, таму што я і Рыўс, як бы... У мяне першая бойка і першы блін камяком атрымалася, а калі супраць [Рыўса] там можна было насілкі выносіць, напэўна, – распавёў Шаранговіч.