Усе навіны

Драфт НХЛ: «Анахайм» абраў Сідарава, «Арызона» – Марозава, «Сіэтл» – Лошка, «Нью-Джэрсі» – Карповіча, «Фларыда» – Звягіна

29 чэрвеня, 21:24

Сёння ў Нэшвіле праходзяць з другога па сёмы раунды драфта НХЛ.

Беларускі форвард «Саскатуна» Ягор Сідараў быў выбраны «Анахаймам» у трэцім раундзе пад агульным 85-м нумарам.

У мінулым сезоне беларус выступаў у чэмпіянаце WHL, дзе ў 53 гульнях рэгулярнага чэмпіянату набраў 76 (40+36) ачкоў, пры паказчыку карыснасці «+25» і 39 хвілінах штрафу. У плэй-оф у Сідарава 16 гульняў, 19 (9+10) ачкоў, паказчык карыснасць «+3».

Наступным з беларусаў быў абраны Вадзім Мароз. Нападніка задрафтавала «Арызона» пад агульным 88 нумарам.

У мінулым сезоне Мароз выступіў адразу за тры клубы. Форвард згуляў 39 матчаў за мінскае «Дынама» і набраў 14 (5+9) балаў, карыснасць «-1». У МХЛ за «Дынама-Шыннік» ён правёў 11 сустрэч і зарабіў 9 (2+7) ачкоў, карыснасць «-4». У плэй-оф экстралігі за жлобінскі «Металург» у Мароза 9 гульняў, 2 (1+1) ачкі, карыснасць «-2».

Трэцім задрафтаваным беларусам стаў Андрэй Лошка, якога абраў «Сіэтл» у чацвёртым раундзе пад агульным 116-м нумарам.

У мінулым сезоне Лошка выступаў за «Шыкуцімі» з QMJHL, дзе набраў 71 (22+49) бал у 72 гульнях.

Чацвёртым абраным беларусам стаў Данііл Карповіч. У шостым раундзе пад агульным 186-м нумарам абаронцу абраў «Нью-Джэрсі».

Мінулы сезон Карповіч гуляў за «Аўта» ў МХЛ, дзе за 54 матчы набраў 37 (11+26) балаў, карыснасць «-1».

Пятым задрафтаваным беларусам стаў натуралізаваны расіянін Сцяпан Звягін. Нападаючага выбрала «Фларыда» ў сёмым раундзе пад агульным 198-м нумарам.

У мінулым сезоне Звягін правёў 18 гульняў у КХЛ і закінуў адну шайбу, паказчык карыснасці «-3». Таксама форвард выступаў у МХЛ, дзе згуляў 37 матчаў за «Дынама-Шыннік» і набраў 33 (14+19) ачкі, паказчык карыснасці «+6».

Адзначым, што пад агульным 203-м нумарам «Сан-Хасэ» задрафтавалі ўраджэнца Жлобіна Ягора Рымашэўскага.