Усе навіны

Карповіч пра драфт НХЛ: «Чакаў, што мяне абярэ «Сэнт-Луіс», але абраў «Нью-Джэрсі», які са мной не кантактаваў»

30 чэрвеня, 17:08

Беларускі абаронца Данііл Карповіч падзяліўся меркаваннем пра драфт НХЛ, падчас якога яго абраў «Нью-Джэрсі».

– Эмоцыі незабыўныя. Гэта драфт, такое можа здарыцца адзін раз у жыцці. Кожнаму хакеіст з дзяцінства хочацца адчуць гэтае пачуццё. Два гады таму падавалася, што гэта яшчэ так няхутка. А ўчора ўключыў драфт, пачалі з першых пікаў... Не ўсведамляеш да канца яшчэ ўсё.

Шчыра кажучы, чакаў крыху іншага раскладу, былі некаторыя абставіны. Але я рады, што «Нью-Джэрсі» мяне абраў. Ёсць беларусы, якія там добра гралі.

– Хваляваўся?

– Вельмі хваляваўся. Са мной звязвалася шмат каманд, кожны пік сядзеў і перажываў.

– Якія варыянты былі, калі не сакрэт?

– Самым зацікаўленым быў «Сэнт-Луіс», таму чакаў іх выбар. Таксама «Бостан», «Рэйнджэрс» і «Каламбус».

Самае цікавае, што «Нью-Джэрсі» са мной увогуле не звязваліся. Мой агент быў у Нэшвіле, даслаў мне смс: «Нью-Джэрсі», віншую!». Сам не паверыў спачатку. Потым мы паразмаўлялі з прадстаўнікамі клуба. Я спытаўся, чаму яны мяне абралі, бо мы нават не кантактавалі. Мне сказалі, што бачаць, што я добры хакеіст, ім не абавязкова ведаць мяне асабіста, – сказаў Карповіч.