Усе навіны

Ягор Сідараў: «Прыемна апранаць майку зборнай Беларусі, калі выходзіш гуляць за краіну»

6 ліпеня, 09:30

Нападаючы Ягор Сідараў пракаментаваў вынікі драфта НХЛ, дзе беларус быў абраны «Анахаймам» у трэцім раундзе пад агульным 85-м нумарам.

Мара дзяцінства і яе можа выканаць далёка не кожны. Галоўнае – працаваць. І нягледзячы ні на што... У тым годзе я быў не драфтам, я засумаваў крыху, а потым пачаў яшчэ мацней працаваць. Так што для тых, хто будзе драфтавацца, не драфтавацца, галоўнае не апускаць рукі і працаваць.

Вельмі рады за тых хлопцаў, якіх абралі на драфце. Таксама віншую вас. Далей яшчэ больш, галоўнае не расслабляцца. Убачымся ў Беларусі. Так, беларускі хакей расце. І прыемна на гэта глядзець. І прыемна апранаць майку зборнай Беларусі, калі выходзіш гуляць за краіну, – сказаў Сідараў.