Усе навіны

Сідараў пра драфт НХЛ: «Заўсёды ёсць другі шанец, шмат шанцаў ёсць, галоўнае скарыстацца імі»

8 ліпеня, 17:18

Беларускі хакеіст Ягор Сідараў распавёў пра мінулы драфт НХЛ, а таксама пра прычыну невыбару на драфце-2022.

«З кім больш за ўсё спадабалася сумоўе? З «Бостанам». У мяне больш за ўсё гутарак было менавіта з імі, сем разоў размаўляў. Чаму так шмат не ведаю, у іх першы пік, праўда, толькі 92-м ішоў. Без розніцы, які раунд і пік, далей усё залежыць ад мяне.

Чаму мяне не абралі летась? Слабы быў, відаць, сёлета паднабраў больш сіл і добра згуляў. Проста трэба не расслабляцца і працаваць, калі ў першым годзе не задрафтавалі. Заўсёды ёсць другі шанец, шмат шанцаў ёсць, галоўнае скарыстацца імі», – распавёў Сідараў.