Усе навіны

Квартальнаў паведаміў пра вяртанне Стася ў «Дынама»: «Наш галоўны хакейны хлопец, капітан зборнай, добры гулец»

18 ліпеня, 09:26

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Дзмітрый Квартальнаў паведаміў пра вяртанне ў стан «зуброў» нападаючага Андрэя Стася.

– Вядома, мы вельмі задаволеныя, што сталі прыходзіць беларусы. Гэта, мусіць, наш галоўны хакейны хлопец, капітан зборнай, добры гулец Андрэй Стась. [Таксама] прыйшоў Уладзіслаў Кадола. Так, мы і расталіся з двума беларусамі. Шкада. Але жыццё працягваецца. Узялі за іх маладых хлопцаў, абаронцаў, атрымалі нейкую кампенсацыю. Са СКА ў нас склалася добрая гісторыя. Нядрэнныя ўзаемадзеянні.

[У астатнім], думаю, пойдзем па шляху [запрашэння] паўночнаамерыканскіх гульцоў. Усё ж такі еўрапейцы едуць у КХЛ у малой колькасці. Мы ўжо падпісалі, па-мойму, чацвярых хакеістаў з Паўночнай Амерыкі, вядзем перамовы, – сказаў Квартальнаў.