Усе навіны

Протас пра тое, як даведаўся пра дэбют у НХЛ: «Мне кажуць, што мяне зараз падымаюць, бяруць квіткі і я вылятаю ў Тампу»

19 ліпеня, 14:15

Беларускі хакеіст Аляксей Протас узгадаў, як даведаўся пра дэбют у НХЛ за «Вашынгтон».

«Гэта было гэта было днём, на маю думку, гадзін у 11-12. Мне патэлефанавалі і сказалі: «чакай званка». Я прыехаў дадому і ў мяне па было плане паспаць і паехаць на гульню сваёй каманды «Хершы» ў АХЛ. Я прыехаў дадому і мне кажуць, што мяне цяпер падымаюць, што на мяне бяруць квіткі і я вылятаю ў Тампу. Што заўтра гульня і мне сёння трэба быць. Я толкам сцяміць нічога не паспеў, сказаў жонцы, вельмі парадавалася яна, потым патэлефанавала бацькам, яны таксама шчаслівыя былі.

Сабраў рэчы, за мной прыехала машына, я паехаў у аэрапорт. Адтуль, па-мойму, з адной перасадкі я даляцеў у Тампу, не без праблем, скажам так. З затрымкамі, было тры ці чатыры затрымкі самалёта. Даляцеў недзе да гадзіны ночы.

Вельмі быў шчаслівы, чакаў гэтага доўга, таму быў проста вельмі шчаслівы і ляцеў не моцна пра гэта думаў, проста быў вельмі рады», – падзяліўся Протас.