Усе навіны

У Мінску затрымалі члена хакейнай каманды Лукашэнкі, мільянера Белага

19 ліпеня, 23:18
1

Як паведамляе «Наша Ніва», у Мінску быў затрыманы сябра хакейнай каманды Лукашэнкі, мільянер Павал Белы.

Белы з'яўляецца ўласнікам будаўнічай фірмы «Тапас». У прыватнасці, фірма займаецца будоўляй квартала «Алімпік парк» у Драздах.

Паведамляецца, што нагодай для затрымання стала адмова Белага плаціць падатковы штраф, які яму налічыў рэжым. Бізнесмен, як мяркуецца, знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Раней Белага ўжо арыштоўваў КДБ. У 2012 годзе бізнесмена затрымлівалі па абвінавачанні ў крадзяжы і вывадзе шасці мільёнаў долараў за мяжу.

Адзначым, што Белы зʼяўляецца сябрам хакейнай каманды Лукашэнкі і сынам Аляксандра Белага – былога кіраўніка мінскага «Дынама».