Усе навіны

Дзмітрый Квартальнаў: «Хочам гуляць агрэсіўна, хутка і прыгожа. І перамагаць, вядома»

24 ліпеня, 17:01

Галоўны трэнер мiнскага «Дынама» Дзмітрый Квартальнаў падзяліўся меркаваннем аб падрыхтоўцы да сезону КХЛ.

– З Андрэем [Стасем] мы працавалі. Ён ужо дасведчаны хакеіст. Добры на пазіцыі ўкідвання, гэта яго ключавая, дарэчы, рэч. Ён можа і ў большасці згуляць. Мы падумаем, як яго выкарыстоўваць. Гэта такая вялікая фігура для нас!

Вельмі шмат навічкоў, у гэтым таксама ёсць пэўныя моманты, але гэта наша ўжо праца тут.

Недзе трэба будзе пацярпець, пачакаць. Спадзяюся, што будзе зладжаны, добры калектыў. Хочам гуляць агрэсіўна, хутка і прыгожа. І перамагаць, вядома.

Не зачыненыя пазіцыі брамніка, пару абаронцаў, па нападаючых прасцей, – сказаў Квартальна.