Усе навіны

Чупрыс пасля 4:3 над «Дынама-Маладзечна»: «Мужчыны праявілі характар, лідары ўзялі на сябе адказнасць і давялі матч да перамогі»

2 жніўня, 23:41

Галоўны трэнер «Шахцёра» Яраслаў Чупрыс падзяліўся думкай аб матчы з «Дынама-Маладзечна» (4:3) у Кубку Салея.

– Добры, хуткі матч. Ведалі, што супернік будзе хутка катацца. Маладая каманда. Згулялі ва ўзаемнавостры, атакуючы хакей. Хапала памылак: адназначна, не атрымалася гульня 5 на 3. Але гэта першы матч, і памылкі – гэта нармальна.

Прапусцілі шайбу ў трэцім перыядзе. Хоць, як мне бачыцца, рэалізуй мы хаця б палову сваіх момантаў, такой нервовай канцоўкі не было б. Але мужчыны праявілі характар, лідары ўзялі на сябе адказнасць і давялі матч да перамогі.

– Сёння на лёдзе мы бачылі канчатковы склад «Шахцёра» на гэты сезон?

– Ёсць гульцы на праглядавых кантрактах. Каманда яшчэ не ўкамплектавана да канца, мы працягваем пошук гульцоў. Той калектыў, які я бачыў на перадсезонцы, у таварыскіх гульнях і сёння, жыве адной ідэяй, гульцы б'юцца адзiн за аднаго. Гэта той калектыў, які будзе граць у Кубку Салея і рухацца далей.

– Якія слабыя бакі выявіў першы матч Кубка Салея?

– Не атрымалася ціск, не атрымалася выйграць свой пятак. З іншага боку, нядрэнна дзейнічалі ў зоне нападу, былі добрыя контратакі, – сказаў Чупрыс.