Усе навіны

Хакеіст сістэмы «Каларада» Жыгалаў: «У клубе паабяцалі сачыць за маім прагрэсам»

7 жніўня, 22:08

Беларускі хакеіст сістэмы «Каларада» Іван Жыгалаў распавёў, як праходзіў перадсезонны кэмп з камандай.

– Улетку цябе зноў паклікалі ў кэмп «Каларада». У гэты раз адчуваў сябе сваім хлопцам?

– Не скажу, каб моцна. Але калі зайшоў у распранальню, ужо разумеў, што да чаго. Вельмі прыемна, што трэнеры і скаўты, убачыўшы мяне, узрадаваліся. Пачалі пытацца, Як справы, што новага. Дзякуючы гэтаму адчуваў сябе сваім. Вельмі рады, што з'ездзіў туды.

– Што трэнеры сказалі па выніках кэмпа?

– Паабяцалі сачыць далей за маім прагрэсам. Сказалі, што выдатны хлопец, і ўсё будзе добра, галоўнае – верыць у сябе. Рэкамендавалі працаваць у тым жа духу.

– Адзначылі твой прагрэс за год?

– У цэлым так, з пункту гледжання брамавай тэхнікі. І, вядома, падказалі, над чым працаваць, – распавёў Жыгалаў.