Усе навіны

Беларус Паліўка зрабіў галявую перадачу за магнітагорскі «Металург»

10 жніўня, 16:58

Беларускі абаронца магнітагорскага «Металурга» Даніла Паліўка адзначыўся асістам у таварыскім матчы супраць «Аўтамабіліста» (3:2). Гэты бал стаў для яго першым у новай камандзе.

У мінулым сезоне Паліўка абараняў колеры «Ермака» з ВХЛ, дзе ў 25 гульнях рэгулярнага чэмпіянату набраў 6 (2+4) ачкоў. Затым абаронца перабраўся ў «Нёман». У 20 матчах рэгулярнага чэмпіянату ён адзначыўся адной шайбай, а ў 18 сустрэчах плэй-оф запісаў у свой актыў 8 (3+5) балаў.