Усе навіны

Світа – пра 3:4 ад «Дынама-Маладзечна»: «Калі б супернік выйграў 5 гульняў запар, можа, і «Брэст» весялей глядзеўся б»

11 жніўня, 14:13

Галоўны трэнер «Брэста» Уладзімір Світо пракаментаваў паражэнне ад «Дынама-Маладзечна» (3:4) у Кубку Салея.

– Сёння матч няўдала для нас складаўся. Доўга не маглі забіць. З-за памылак прапусцілі. У канцы зачапілі гульню і нават выйшлі наперад, але нейкім цудам не змаглі ўтрымаць гэты лік. Вельмі шмат грубых памылак. Лічу, што вопытныя гульцы павінны былі давесці гэты матч да лагічнага завяршэння: дамагліся, выйшлі наперад, можна было згуляць гэтыя тры хвіліны правільна і не дапусціць, каб нам закінулі дзве шайбы.

– Ужо другі раз саступаеце «Дынама-Маладзечна», з чым гэта звязана?

– Мы трапляем у Маладзечна, калі яны пасля серыі паражэнняў максімальна заматываваны на перамогу. Калі б яны выйгралі 5 гульняў запар, можа, і мы б весялей глядзеліся, – сказаў Світа.