Усе навіны

Гулец мінскага «Дынама» Пінчук: «Цяпер Беларусь магла змагацца з камандамі, якія нас перамагалі раней»

17 жніўня, 11:11

Гулец мінскага «Дынама» Віталь Пінчук выказаўся пра міжнародны бан.

– Што думаеш наконт адсутнасці чэмпіянату свету ў нашай зборнай?

– Шкада вельмі. Цяпер наша краіна са сваёй моладдзю магла 100% змагацца з камандамі, якія нас перамагалі раней. Гэта Славакія, Латвія і гэтак далей. У нас атрымліваецца бадацца нават са зборнай Расіі, – сказаў Пінчук.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.