Усе навіны

Вячаслаў Грэцкі: «У Хабараўску часта з захапленнем кажуць, як у Беларусі добра. Мне замовілі хатняе сала»

31 жніўня, 11:55

Беларускі нападаючы «Амура» Вячаслаў Грэцкі падзяліўся меркаваннем аб жыцці ў Хабараўску.

– Чакаеце візіту ў Мінск?

– Так, ужо паглядзеў, што з «Дынама» гуляем у пачатку студзеня. Гэта, па сутнасці, адзіная магчымасць пабываць на радзіме падчас сезона. На выходныя з Хабараўска ў Мiнск не даляціш. Зрэшты, пра Беларусь нам з жонкай забыцца тут ніхто не дае.

Вельмі часта сустракаем людзей, якія кампліментарна адклікаюцца аб нашай краіне. Кажуць з непадробным захапленнем, у вас так добра, мы нядаўна ездзілі, нам усё спадабалася. Інфраструктура, ежа. Мне нават замовілі прывезці камандзе хатняе сала. Ды і мы з жонкай у асноўным ходзім закупляцца ў беларускую краму, бярэм нашу малачку, таму што для нас (можа, з прычыны звычкі ці яшчэ чагосьці) яна смачнейшая.

Не думаю, што матч у Мiнску будзе для мяне прынцыповым. Хаця, вядома, разумею, што апынуся перад вачыма новага галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Дзмітрыя Квартальнава і трэба будзе паказаць сябе з найлепшага боку.

Шчыра спадзяюся, што нашу зборную некалі дапусцяць да міжнародных спаборніцтваў. І ў мяне будзе магчымасць патрапіць у склад і згуляць на чэмпіянаце свету. Бо хакеісты, якія прайшлі праз гэта, расказваюць аб асаблівай атмасферы падобных спаборніцтваў. Вельмі хочацца ў яе акунуцца.

– Чым адрозніваецца Хабараўск ад Мінска ў плане жыцця, умоў, побыту?

– У Хабараўску вельмі ветрана і холадна. Снег можа ісці літаральна тры дні запар, прычым багаты, усё завальвае, замятае. Тамака бываюць маразы да -47, што ні апранай на вуліцу, усё роўна холад прабіраецца праз адзежу, праймае.

– Прасілі прывезці сала. Але, мне здавалася, што пасля Матчу Зорак, у якім вы ўдзельнічалі тры гады таму, вас лічаць спецыялістам па драніках…

– Ёсць такое. У мінулым сезоне было пару разоў, калі ў меню былі дранікі, і хлопцы з каманды звярталіся да мяне па параду, ці варта іх браць, ацаніць іх якасць, скажам так.

І зараз мяне папярэдзілі, што, калі паляцім у Беларусь, трэба, каб папрасіў прыгатаваць шмат дранікаў, усе хочуць паспрабаваць менавіта беларускія хатнія, – сказаў Грэцкі.