Усе навіны

Дзямкоў пра мiнскае «Дынама»: «Крыўды на клуб няма за тое, што не прапанаваў кантракт. Гэта жыццё»

31 жніўня, 15:10

Гулец «Шахцёра» Арцём Дзямкоў падзяліўся меркаваннем аб непадпісанні кантракта з менскім «Дынама».

– Ці былі ў вас летам прапановы ад клубаў КХЛ?

– Не, не было.

– Няма крыўды, што менскае «Дынама» не прапанавала новы кантракт?

– Ніякай крыўды няма, гэта жыццё! Я хачу падзякаваць і кіраўніцтву, і трэнерскаму штабу, што далі мне магчымасць за чатыры гады ў «Дынама» паказаць тое, на што я здольны ў такой моцнай лізе як КХЛ. Спадзяюся, не падвёў, – сказаў Дзямкоў.