Усе навіны

Двухразовы ўладальнік Кубка Гагарына Масалёў працягне кар'еру ў «Шахцёры»

31 жніўня, 19:40

Расійскі нападаючы Дзяніс Масалёў працягне кар'еру ў «Шахцёры». 37-гадовы форвард прысутнічае на матчы «Шахцёр» – «Юнацтва» ў клубнай джэрсі «кратаў».

Апошнія тры гады Масалёў правёў у складзе мінскага «Дынама». У мінулым сезоне на рахунку форварда 43 матчы ў рэгулярным чэмпіянаце, 5 (1+4) ачкоў, пры паказчыку карыснасці «+2» і 12 хвілінах штрафу. У плэй-оф у яго 6 гульняў, карыснасць «-5».

Масалёў – двухразовы ўладальнік Кубка Гагарына ў складзе маскоўскага «Дынама».