Усе навіны

Мацярухін пасля 2:12 ад «Шахцёра»: «Калі людзі не ўмеюць гуляць, што я магу зрабіць? Палкай yсіх біць?»

5 верасня, 08:47

Галоўны трэнер «Магілёва» Аляксандр Мацярухін падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Шахцёрам» (2:12) у Экстралізе.

– Што каментаваць? Не ўмеюць забіваць, што яшчэ можна сказаць... Па кідках мы прайгралі прыкладна на 5-6. Вось і ўсё. Калі чалавек не ўмее забіваць, калі людзі не ўмеюць гуляць, што я магу зрабіць?

– Не сказаць, што вы дрэнна пачалі матч. Былі добрыя моманты.

– Ну былі, а толку?

– Пракаментуйце замену Дземідовіча пасля 0:3.

– Скажам так, брамнікі сёння і ў папярэдніх матчах пакуль нас не ратуюць, таму знойдуць замену. Я разумею, што гэта не толькі гульня варатароў, у нас нападаючыя не ўмеюць забіваць, у абароне дапускаем дурныя памылкі, на жаль.

У нас ёсць брамнік, і мы можам яго мяняць, гульцоў у нападзе і абароне не такі вялікі выбар, таму не можам па коле мяняць на каго патрапіла.

– Як лічыце, якія словы можна знайсці пасля такіх паражэнняў у раздзявальні хлопцам?

– Не трэба ніякіх слоў знаходзіць. Усе дарослыя хлопцы і ўсе павінны самі ўсведамляць: можна прайграць матч, але, скажам так, не з такім ганебным лікам. Нельга так прайграваць. Хакеістаў… Што, браць палкай і ўсіх біць ці што? Гэта бязглуздзіца, так проста нельга, – сказаў Мацярухін.