Усе навіны

Чупрыс пасля 12:2 над «Магілёвам»: «Гульнёй «Шахцёра» задаволены не ў поўнай меры»

5 верасня, 09:04

Галоўны трэнер «Шахцёра» Яраслаў Чупрыс падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Магілёвам» (12:2).

– Па кідках роўная гульня, па ліку атрымалася забіць, хоць у першым перыядзе прапусцілі кучу контратак. Папярэджваў, што ніхто тут проста так нічога не аддасць. Ну а так, з перамогай, малайцы.

У трэцім перыядзе згулялі па заданні, па другім ізноў жа выйшлі ледзь-ледзь расхлябаныя. Трэці перыяд згулялі ўжо лепей.

– Наколькі вы засталіся задаволеныя гульнёй сёння?

– Лiкам – так, а самай гульнёй не ў поўнай меры.

– У вас быў добры шанец: 5-хвіліннае выдаленне плюс яшчэ 2 хвілінкі. Як удалося рэалізаваць?

– Добра хоць гэта ўдалося рэалізаваць. Працуем, шмат працуем і над большасцю, але дзесьці крыху лішнія нейкія перадачы, дзесьці нейкая, можа быць, самаўпэўненасць, што мы зараз усё зробім прыгожа, а па выніках… Мы працуем, яшчэ раз кажу, трэнеры працуюць пастаянна. Гэта тое, што нам трэба, скажам так, палепшыць для большасці, – сказаў Чупрыс.