Усе навіны

Алістраў пасля 1+2 за СКА ў КХЛ: «Не скажу, што я найлепшы гулец матчу. Уся каманда найлепшая»

5 верасня, 11:58

Беларускі форвард СКА Уладзімір Алістраў падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Ладай» (3:0), у якім ён набраў 3 (1+2) ачкі.

– «Лада» – добрая каманда з хуткімі гульцамі, якія пастаянна кідаюць. Наш варатар правёў шыкоўную гульню. Мы згулялі выдатна ў другім перыядзе, закінулі свае шайбы і дзякуючы надзейнай гульні брамніка ў трэцім перыядзе выйгралі.

У першым перапынку пагаварылі з трэнерам, зразумелі, што трэба нешта мяняць. Добра пачалі другі перыяд, сталі больш кідаць і лезці на вароты.

Лайпсік класны гулец, мне падабаецца з ім гуляць. Яму нічога не трэба тлумачыць, ён усё і так ведае. Гэта майстар.

Не скажу, што я найлепшы гулец матча, уся каманда найлепшая. Мой гол? Жадаў праскочыць паміж двума гульцамі, гэта атрымалася. Кінуў і забіў.

Гальчанюк у эпізодзе з Сёміным усё зрабіў правільна. Згулялі груба супраць нашага гульца [Марата Хайруліна], ён паехаў заступацца за яго. Усё робіць дзеля каманды, – сказаў Алістраў.