Усе навіны

Раман Юпатаў: «Адзінае, што расчаравала – вельмі шмат выхадаў «у нуль» не рэалізавалі»

9 верасня, 22:10

Галоўны трэнер «Віцебска» Раман Юпатаў падвёў вынікі сустрэчы з «Шахцёрам» (2:3 ПБ).

– Добрая гульня з нашага боку, хлопцы змагаліся на кожным участку пляцоўкі, і папракнуць іх няма ў чым. Адзінае, што расчаравала – такая колькасць выхадаў «у нуль» не рэалізавалі, не траплялі ў створ. Суперніку лягчэй даваліся гэтыя сітуацыі, галы. Годная гульня дзвюх каманд, абедзве заслугоўвалі перамогу, але перамог наймацнейшы.

– Чаму дазволілі суперніку здзейсніць камбэк?

– Індывідуальныя памылкі гульцоў. Як ёсць.

– Сёння не гуляў Ахмед Гімбатаў, аўтар пераможнага буліта ў мінулым матчы. У чым прычына?

– Браты пакуль не ў той фізічнай форме, каб дапамагаць нам. У мінулай гульні адпачывалі тыя хлопцы, якія гулялі сёння. Ну а браты будуць набіраць форму.

– То бок рыхтавацца да «Шахцёра» пачалі яшчэ да сённяшняй сустрэчы?

– Мы да ўсіх рыхтуемся аднолькава: няхай гэта будзе «Шахцёр», «Ліда». Ёсць матчы, дзе мы паказваем якасную гульню, а ёсць – дзе жудасную. Дома мы гулялі проста жудасна, тут мы паказалі нядрэннае якасць гульні, праявілі характар. Хвалюе проста тое, што не рэалізавалі столькі выхадаў «у нуль». Былі сітуацыі, калі можна было ламаць гульню ў свой бок, выходзіць наперад і не даводзіць справу да булітаў.

– У цэлым у «Віцебску» з дзясятак экс-гульцоў «Шахцёра». У тым ліку і Максім Малюцін, які досыць часта гуляе супраць салігарчан. Многія хакеісты кажуць, што няма асаблівага настрою, калі выходзіш супраць былой каманды. Хітруюць ці яны, як лічыце?

– Максім Малюцін перш за ўсё – экс-гулец «Віцебска», проста, калі ў нашым клубе было не ўсё так добра фінансава, іншыя клубы мелі магчымасць узяць таго, каго хацелі. Той жа Камбовіч – экс-гулец «Гомеля». Калі зараз пачнем збіраць, дзе і хто гуляў, вылезе такое, што камусьці будзе страшна. Цяпер усе гэтыя хакеісты гуляюць за «Віцебск», не трэба рабіць акцэнт на «Шахцёры».

– Я пыталася пра асаблівы настрой на гульні супраць былой каманды.

– Гульцы не раяль, каб іх наладжваць. Магчыма, прынцыповасць прысутнічае, а можа і не. Я гэтым ніколі не цікавіўся, і мне ўвогуле нецікава, ці прынцыповыя для іх гэтыя гульні. Да ўсіх спаборнікаў мы рыхтуемся аднолькава, – сказаў Юпатаў.