Усе навіны

Цішкевіч правядзе сезон у USHL

10 верасня, 10:10

Форвард Мікалай Цішкевіч правядзе сезон у наймацнейшай амерыканскай юніёрскай лізе USHL.

Ён ужо дэбютаваў за сваю новую каманду «Су-Сіці Мушкетырс» у выставачным матчы і закінуў шайбу ў браму «Дэ-Мойн Бакканірс» (2:3 АТ).

Летась Цішкевіч выступаў за «Абердзін» у NAHL, а праз год хакеіст будзе гуляць у NCAA за каманду амерыканскага міжнароднага каледжа.