Усе навіны

Трэнер «Хіміка» Корабаў: «Дзесьці страцілі канцэнтрацыю, бегалі абы-дзе»

15 верасня, 23:37

Галоўны трэнер «Хіміка» Станіслаў Корабаў падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Віцебскам» (2:0).

– Каманду гаспадароў – з заслужанай перамогай. Цяжэй была гульня, вельмі шмат патрацілі сіл. Сумбурная яна атрымалася для нас, недзе страцілі канцэнтрацыю, вельмі шмат бегалі сёння, бегалі абы-дзе.

Таму, яшчэ раз паўтаруся, патрацілі шмат сіл. Пры ўсім гэтым мелі шанцы дзесьці перавесці матч у авертайм, варатар трымаў у гульні да апошняга, але, на жаль, не атрымалася.

Трэба дадаваць у нападзе. Нападнікам дзесьці быць больш стрымана, з галавой, ну і, вядома ж, вось гэты кошт момантаў, іх трэба рэалізоўваць, тут ужо майстэрства нападаючых. Ну нічога страшнага, адпачнем, падрыхтуемся да наступнай гульні.

– У мінулым матчы вы разграмілі «Магілёў» 5:0, бываюць такія моманты, калі каманды шмат закідваюць у адным матчы, а наступнай гульні шайбы проста не заходзяць. Ці можна сказаць, што сёння якраз той выпадак, што ўсе забілі тады, а на сёння не пакінулі?

– Чаму ўсё забілі? Ну, тады згулялі, тады недзе пайшла шайба, сёння недзе не пайшла. Трохі бязладдзе прысутнічаў у нашых дзеяннях, вельмі шмат брака, недакладных перадач, выхады з зоны. Адно на другое наклалася, таму такі вынік. Але, паўтаруся, моманты былі, трэба было забіваць.

– Ёсць падмацаванне ў супернікаў з мiнскага «Дынама». Калі б раптам да вас адправілі Сацішвілі ці Мароза, дык яны б вельмі моцна спатрэбіліся?

– Калі адправяць, тады і пагаворым. Пакуль гуляюць там, развіваюцца, – сказаў Корабаў.