Усе навіны

Мацярухін – пра 3:4 ад «Лакаматыва»: «У экстралізе галоўнае крычаць, тады суддзі будуць даваць дзве хвіліны»

22 верасня, 09:07

Галоўны трэнер «Магілёва» Аляксандр Мацярухін пракаментаваў паражэнне ад «Лакаматыва» (3:4) у экстралізе.

«Добра гулялі. На жаль, прапусцілі на адну больш. Рабяты – малайцы, біліся. Шмат выдаленняў было з нашага боку непатрэбных, незразумелых, чарадзейных. Можа, я чагосьці не бачыў, суддзі, відаць, бачаць лепш – катаюцца, напэўна, з лінзамі. Калі давалі выдаленні – не разумеў што адбываецца, дзе яны іх знайшлі. А можа, на крык паднімаюць? Галоўнае – крычаць у гэтай лізе, тады суддзі будуць даваць дзве хвіліны.

Перад наступным матчам хлопцы адпачнуць, разбяром з імі гульню, пагаворым, а далей будзе відаць», – сказаў Мацерухін.