Усе навіны

Шостак і Ілля Протас дэбютавалі ў USHL

23 верасня, 08:17

У галоўнай юніёрскай лігі ЗША (USHL) прайшлі чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату.

«Лінкольн Старс» Яна Шостака, які правёў дэбютны матч, на выездзе абгулялі «Чыкага Стыл» – 3:1. Беларускі варатар адбіў 24 з 25 кідкоў.

«Дэ-Мойн Баканірс» Іллі Протаса ў гасцях саступілі «Мэдысан Кэпітолз» (2:7). Для беларускага форварда гэты паядынак стаў таксама дэбютным у лізе.