Усе навіны

Уладзімір Світа: «Будзем спадзявацца, што пабудуем каманду, і ў найважнейшыя моманты яна будзе перамагаць»

24 верасня, 19:37

Галоўны трэнер «Брэста» Уладзімір Світа падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Віцебскам» (1:3).

– Параза засмучае, але радуе, што была каманда, якая змагалася. Стваралі нядрэнныя моманты, гэта пазітыў. Папрацуем, выключым памылкі, будзем забіваць галы – і перамогі прыйдуць.

– Ці цяжка здабыць вынік, гуляючы супраць аднаго з лідараў сезона?

– Мы гулялі з «Юнацтвам» лепш, забівалі галы. «Віцебск» – добрая каманда, але ў нас таксама ёсць нядрэнныя гульцы, якія павінны прыносіць вынік.

– Як ацаніце дэбют Мікіты Цавалюка?

– Не дрэнна! Гулец прыйшоў з «Собаля». Нам трэба будзе дабаўляць свежую кроў, каб з'явіліся новыя эмоцыі.

– У «Брэста» не задаўся старт чэмпіянату. Ці моцна гэта паўплывае на пастаўленыя задачы і ў цэлым на вынік у чэмпіянаце?

– Мы не разлічвалі на такі старт, і нас гэта не задавальняе. Прыйдзецца, значыць, перабудоўваць каманду. Спадзяемся, што мы створым яе, і калектыў будзе граць лепей.

– У вас велізарны гульнявы досвед. Ці бывалі такія сітуацыі, калі нешта не клеілася, быў спад? Як праз гэта праходзілі?

– Ні адна каманда не праходзіць сезон роўна. У кагосьці старт няўдалы, у кагосьці сярэдзіна ці фініш. Добра, калі ўсё раўнамерна ідзе. Будзем спадзявацца, што пабудуем каманду, і ў найважнейшыя моманты яна будзе перамагаць, – сказаў Світа.