Усе навіны

Галкіпер мінскага «Дынама» Вяльмакін: «Мінск-Арэна», як па мне, найлепшая ў КХЛ»

26 верасня, 13:18

Расійскі галкіпер мінскага «Дынама» Ягор Вяльмакін, які дэбютаваў у КХЛ у мінулым матчы, падзяліўся ўражаннямі ад «Мінск-Арэны».

«Мінск-Арэна», як па мне, найлепшая ў КХЛ. Адчуванні невымоўныя. У мяне яшчэ не было такога досведу, калі выходжу на лёд і бачу столькі выдатных фанатаў. Выдатнае Лядовае шоу. Усё проста на вышэйшым узроўні», – сказаў Вяльмакін.