Усе навіны

Квартальнаў пра перамогу над «Барысам»: «Трэба згуляць так некалькі матчаў, каб зразумець, ці ёсць паляпшэнні»

2 кастрычніка, 22:15

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Дзмітрый Квартальнаў пракаментаваў перамогу над «Барысам» (3:0).

«Добры матч. Калі не прапусцілі – гэта заўсёды добра. Дзесьці Коласаў нам дапамог. Потым мы яму дапамаглі. Гулялі з супернікам, які добра гуляе ў большасці. Выдатна, што не прапусцілі.

Добра, што ўсё сёння склалася. Але нельга па адной гульні судзіць. Трэба згуляць так некалькі матчаў, каб зразумець, ці ёсць паляпшэнні», – сказаў Квартальнаў.