Усе навіны

Адвакат Лог аб затрыманні Раманава ў перапынку матча ў ЗША: «Гэта звязана з сур'ёзным ДТЗ. Ягор сцвярджае, што ён невінаваты»

4 кастрычніка, 11:37

Адвакат беларускага хакеіста Ягора Раманава Шон Лог распавёў пра прычыны затрымання свайго кліента.

Нагадаем, раней паведамлялася, што гулец «Нью-Гэмпшыр Маунцін Кінгз» з Паўночнаамерыканскай хакейнай лігі (NAHL) быў затрыманы ў перапынку матчу па ордэры двухгадовай даўніны па падазрэнні ў «нападзе пры абцяжваючых абставінах з выкарыстаннем транспартнага сродку».

– Ягор быў затрыманы ў сувязі з сур'ёзным дарожна-транспартным здарэннем. Ён быў вызвалены з-пад варты без унясення закладу. У канцы гэтага месяца ён павінен выступiць перад судом.

Ягор сцвярджае, што ён невінаваты. Канчатковае пытанне заключаецца ў тым, ці праявіў Ягор неасцярожнасць пры кіраванні транспартным сродкам. Мы мяркуем, што дзяржава не зможа даказаць гэта, – сказаў Лог.