Усе навіны

Яраслаў Чупрыс: «Галоўнае, што мiнскае «Дынама» гуляе хуткі і сучасны хакей»

5 кастрычніка, 13:15

Галоўны трэнер «Шахцёра» Яраслаў Чупрыс падзяліўся меркаваннем аб матчы мінскага «Дынама» са СКА (4:2).

– Яшчэ адзін яркі матч на «Мiнск-Арэне». «Дынама» саступала 0:2 і вырвала перамогу 4:2 у гульні з такой камандай, як СКА. Гэта класна! Значыць, ёсць характар і воля. І ёсць выканаўцы. Сплаў маладосці і досведу, беларусаў і кваліфікаваных легіянераў. Напрыклад, закідвалі і Пінчук, і Калдзіс. Стратэгія, абраная клубам, працуе.

Перамогі над топавымі супернікамі надаюць упэўненасць. Абыграць «Ак Барс» і СКА – гэта дарагога варта. Значыць, што каманда можа адолець любога суперніка. І гэта важна ў плане падтрымкі балельшчыкаў. Але тут важна разумець, што ў КХЛ няма слабых каманд. Так, ёсць больш тытулаваныя, багацейшыя, але слабых няма. У той жа «Ладзе» шмат дасведчаных гульцоў і легіянераў.

Няма каманд і трэнераў, якія будуць усім задаволены. Інакш нельга. Заўсёды ёсць над чым працаваць. Заўсёды жадаецца прыбраць непатрэбныя выдаленні. Але гэта хакей, эмоцыі. Ад гэтага нікуды не падзецца. Самае галоўнае, што «Дынама» гуляе хуткі і сучасны хакей, бяжыць у атаку. Гэта бачна і гэта радуе, – сказаў Чупрыс.