Усе навіны

Міхалёў увайшоў у трэнерскі штаб на Кубак Выкліку МХЛ

5 кастрычніка, 14:01

МХЛ аб'явіла трэнерскі склад Заходняй канферэнцыі на матч за Кубак Выкліку, які адбудзецца ў Туле 3 снежня.

Галоўным трэнерам каманды Захаду стане былы гулец «Шахцёра» і «Гомеля», украінец Юрый Наваранка («Акадэмія Міхайлава»).

Дапамагаць яму будуць Ягор Башкатаў («Алмаз») і беларускі спецыяліст Андрэй Міхалёў («Дынама-Шыннік»).