Усе навіны

«Барыс» пакінулі ўсе беларускія трэнеры

9 кастрычніка, 17:11

Раней паведамлялася, што Андрэй Скабелка пакінуў пасаду галоўнага трэнера казахстанскага «Барыса». Цяпер жа стала вядома, што каманду пакінулі і іншыя беларускія трэнеры: Уладзімір Копаць, Ігар Матушкін і Кірыл Легчакоў.

Клуб аб'явіў новы склад трэнерскага штаба пад кіраўніцтвам Галыма Мамбеталіева, які змяніў ля руля Андрэя Скабелку. Туды ўвайшлі Канстанцін Пушкароў, Аляксандр Высоцкі, Ерлан Сагымбаеў і Аляксандр Беразінскі. З ранейшага штаба застаўся толькі трэнер брамнікаў Аляксандр Шымін.

Скабелка ўзначальваў «Барыс» крыху больш за тры сезоны ў два заходы. У 2019 і 2020 гадах казахстанскі клуб пад кіраўніцтвам беларуса выходзіў у чвэрцьфінал Кубка Гагарына, што зʼяўляецца паўторам найвышэйшага дасягнення «Барыса» ў КХЛ. У мінулым сезоне каманда праляцела міма плей-оф, заняўшы апошняе месца ў сваёй канферэнцыі. Цяперашні чэмпіянат яна таксама пачала няўдала – займае перадапошняе месца ў усходняй канферэнцыі.