Усе навіны

Стэфановіч набраў 450-ы бал у Экстралізе

10 кастрычніка, 21:38

Нападаючы «Металурга» Міхаіл Стэфановіч набраў 450 бал у Экстралізе. Гэта здарылася ў матчы з «Магілёвам».

Усяго Стэфановіч правёў 514 матчаў, на яго рахунку 234 шайбы і 216 галявых перадач.

У чэмпіянаце Беларусі Стэфановіч выступаў за «Гомель», «Нёман», «Юнацтва» і «Шахцёр».