Усе навіны

Протас увайшоў у заяўку «Вашынгтона» на матч з «Піцбургам»

11 кастрычніка, 16:33

«Вашынгтон» перад стартам сезона ў НХЛ абвясціў спіс гульцоў, якія заяўлены на матч з «Піцбургам». У іх ліку аказаўся беларускі нападаючы Аляксей Протас.

9 кастрычніка ён быў камандзіраваны ў «Хершы» з АХЛ.

Усяго ў 5 перадсезонных матчах за клуб НХЛ Протас набраў 1 (1+0) бал пры 2 штрафных хвілінах.

Першы матч новага сезону НХЛ «Вашынгтон» правядзе 14 кастрычніка дома супраць «Піцбурга».