Усе навіны

Галоўны трэнер «Куньлуня» пра гульнявы час беларуса Парфенюка: «Будзе павялічвацца»

12 кастрычніка, 10:56

Галоўны трэнер «Куньлуня» Віктар Ігнацьеў адзначыў прагрэс беларускага абаронцы каманды Мікіты Парфенюка.

«Гульнявы час Мікіты Парфенюка будзе паступова павялічвацца – цяпер ён сёмы абаронца. І вельмі добра спраўляецца са сваімі абавязкамі і функцыямі, дае іншым гульцам перадышку, мы ім задаволеныя», – сказаў Ігнацьеў.