Усе навіны

Краўчанка пасля 5:6 ад «Магілёва»: «Упершыню, напэўна, я бачу за сваю дзейнасць такую слабую гульню абарон»

12 кастрычніка, 23:26

Галоўны трэнер «Металурга» Дзмітрый Краўчанка падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Магілёвам» (5:6).

– Упершыню, напэўна, я бачу за сваю дзейнасць такую слабую гульню абарон, хоць, гэта яшчэ мякка сказана. Прычым не адзін, а даволі вялікая група гульцоў. Гэта значыць агульная праблема, а не аднаго гульца, якую мы будзем вырашаць.

Пытанне паступіла, і трэба спакойна разабрацца ў гэтай сітуацыі. Мы рыхтаваліся да гульні, зрабілі ўсё, ды наадварот – не пачулі, не зразумелі, і гэтым скарыстаўся супернік. Вельмі-вельмі хвалюе тое, што мы ўсё гэта не выканалі.

– Замена варатара ў пачатку другога перыяду выклікана тым, што было прапушчана тры шайбы?

– Магчыма, каб нешта памяняць. Страсянуць гульцоў. Дзякуй заўзятарам, што прыехалі, перажывалі і падтрымлівалі, – сказаў Краўчанка.