Усе навіны

Яраслаў Чупрыс: «Ведалі, як будзе гуляць «Брэст», але атрымалі па соплях»

15 кастрычніка, 23:00

Галоўны трэнер салігорскага «Шахцёра» Яраслаў Чупрыса выказаўся аб паразе ад «Брэста» (2:3) у Экстралізе.

– Жудасная рэалізацыя большасці, нягледзячы на тое, што закінулі ў гэтым кампаненце адну шайбу. Гэта было проста ні пра што, таму мы атрымалі такі вынік. Танныя выдаленні ў зоне нападу ў канцоўцы матчу, супернік закінуў, а мы ўсё вазілі шайбу па перыметры. Атрымалі па соплях. Гульня была роўная. Ведалі, як будуць гуляць «зубры», але моманты свае не рэалізавалі, у адрозненне ад суперніка.

– А што менавіта ў большасці не спадабалася?

– Не гулялі на вароты, усё было вакол ды каля. Нічога акцэнтаванага, гэта камандная праблема.

– У вас яшчэ не было паражэнняў на выездзе ў чэмпіянаце. Калі-небудзь вы б усё роўна саступілі. Ці гэта павінна было адбыцца не сёння?

– Мы гуляем кожную гульню на перамогу, ніколі ў жыцці не чакаў паразы. Апраўданняў шукаць не буду.

– Сёння за «Брэст» дэбютаваў Максім Субоцін. Гэты гулец узмацніў суперніка? Ці дастаўляў вам ён сёння праблем?

– Заўважыў, што ён аддаў рэзультатыўную перадачу, больш нічога не скажу, не назіраў за яго гульнёй.

– Пракаментуйце эпізод з Уладзіславам Куліевым, які верагодна атрымаў траўму.

– Усё нармальна, ён адчувае сябе ў парадку. Быў удар у галаву, суддзі расцанілі, што не такі сур'ёзны і далі дзве хвіліны большасці. Гэтую магчымасць трэба было рэалізаваць і закрываць матч, – ацаніў Чупрыс.