Усе навіны

Дзмітрый Кузьмін: «Жыву ў гатэлі. Кіраўніцтва клуба ўсё аплачвае. Чакаю ад іх ліст, у якім будзе паведамленне пра жыллё»

16 кастрычніка, 19:25

Беларускі хакеіст «Манітобы» і праспект «Вініпега» Дзмітрый Кузьмін распавёў пра сваю адаптацыю да АХЛ.

«Сачу за КХЛ і за мінскім «Дынама» ўвесь час. Назіраю за іх вынікамі. Вынікі матчу, хто закідваў, хто асіставаў. Калі з'яўляецца вольны час, то гляджу гульню цалкам.

Нядаўна бачыліся з Іллёй Салаўёвым. Яны прыязджалі на матч, таму схадзілі з ім на вячэру, пагутарылі. Дзесьці больш за год не бачыліся.

У OHL у мяне была сямʼя, у якой я спаў і еў. Быў цалкам на забеспячэнні гэтых людзей. Цяпер будзе першы год, калі мне давядзецца самому шукаць жыллё і ўладкоўваць свой побыт самастойна. Цяпер жыву ў гатэлі. Кіраўніцтва клуба ўсё аплачвае. Чакаю ад іх ліст, у якім будзе паведамленне пра жыллё», – сказаў Кузьмін.