Усе навіны

Трэнер «Гомеля» Стась: «Паказалі нядрэнны хакей, своечасова забілі галы. Зразумела, былі недахопы, адназначна ёсць»

21 кастрычніка, 19:13

Галоўны трэнер «Гомеля» Сяргей Стась пракаментаваў перамогу над «Юнацтвам» (5:2).

– Найперш хацелася б падзякаваць нашым заўзятарам. Сёння, напэўна, быў той матч, калі Падтрымка сур'ёзна матывавала гульцоў, гнала іх наперад. Што тычыцца паядынку: паказалі нядрэнны хакей, своечасова забілі добрыя галы. Зразумела, што былі недахопы, адназначна ёсць, што нам трэба паглядзець і падправіць, а так – задаволены гульнёй.

– Сяргей Леанідавіч, якія тэрміны аднаўлення Несцерава і Бавіна?

– Я не доктар. Можа, заўтра, можа, паслязаўтра ці праз тыдзень.

– Мядзведзеў у сваёй першай гульні за «Гомель» набраў тры ачкі, аформіў дубль. Што скажаце пра яго?

– Гэта толькі першы матч, паглядзім далей. У яго адназначна ёсць гэта пачуццё гола, хтосьці можа сказаць, што ён непрыкметны, але ён аказваецца ў патрэбнай кропцы, менавіта там, дзе трэба. Гэтага не набудзеш, такое ўменне або ёсць, або яго няма, – сказаў Сяргей Стась.