Усе навіны

Яўген Летаў: «Шмат чаго дазвалялі «Магілёву», трэба дадаць у канцэнтрацыі і грунтоўнасці»

22 кастрычніка, 15:23

Галоўны трэнер «Нёмана» Яўген Летаў падзяліся думкамі пасля перамогі над «Магілёвам» (4:1) у матчы Экстралігі.

– Добры матч правялі, на вялікіх хуткасцях працавалі абедзве каманды. У завяршальнай стадыі мы гулялі сёння крыху лепш, але занадта шмат такіх кіксаў незразумелых, якія пераскокваюць праз клюшку ў важныя моманты, калі трэба забіваць.

Трэці перыяд трэба гуляць грунтоўна, занадта шмат дазвалялі суперніку: гулялі і ў сябе ў зоне, прапускалі кантратакі – ёсць над чым працаваць.

– У чым трэба дадаць да наступнай гульні?

– У канцэнтрацыі і грунтоўнасці, – сказаў Летаў.