Усе навіны

Дзмітрый Квартальнаў: «Ужо традыцыя нейкая, што пачынаем з 0:1 ці 0:2»

22 кастрычніка, 22:01

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Дзмітрый Квартальнаў пракаментаваў перамогу над «Салаватам Юлаевым» (3:2 АТ)

– Добрая гульня. Узялі два ачкі ў матчы з сапернікам, які на хаду.

Першы перыяд… Ужо традыцыя нейкая, што пачынаем з 0:1 ці 0:2.

Выдатна, што ў каманды ёсць характар. Перавярнулі ход матча і ў авертайме вырвалі перамогу. Былі моманты і ў асноўны час, але не хапіла досведу, спяшаліся. Але нам аддалося ў авертайме, калі закінуў Кодзі Керан.

– Зноў у першым перыядзе саступілі з лікам 0:2. Што трэба рабіць, каб такога не было?

– У каманды павінна быць самавітасць. У нас атрымліваюцца добрыя, цікавыя, працоўныя галы. А мы часта прапускаем, калі супернік нават асаблівых намаганняў не рабіў. Памылка – і выхад адзін у нуль. Дзіцячыя памылкі. Ва Уфе прапусцілі падобныя галы. Казалі камандзе аб гэтым. Але недзе эмоцыі ці нервы адбіліся. Але мы працуем над гэтым. Вынікі працы павінны быць.

– Праз 16 матчаў Аляксандр Волкаў закінуў. Нешта сказалі яму?

– Павіншавалі яго. У камандзе назвалі яго найлепшым гульцом матчу. Хаця сёння было шмат лепшых. Сашу Волкава я ставіў у прыклад. Як ён змагаецца! Ён ніколі не спыняецца. Гэта цяжка, калі не закідваеш доўга. Але ён жа не падаў.

У адзінаборствах ён лепшы. Калі я гуляў у хакей, мне вельмі быў патрэбен партнёр, які выйграе адзінаборствы, пасля якіх ідзе працяг [атакі]. А калі гэтага не адбываецца, то пабеглі [назад]. Саша робіць шмат чарнавой працы. Ён закінуў сёння, верым, што гэтая [цёмная] паласа скончылася, і далей пайдуць галы.

– У трэцім перыядзе не гуляў Раман Гарбуноў. Што з ім?

– Траўма. Пакуль ня ведаю, што менавіта.

– Наколькі задаволеныя гульнёй Іллі Сушко, які вярнуўся з фарм-клуба?

– Задаволеныя. Перамога згладжвае некаторыя моманты. Зразумела, што яму было няпроста. Мы размаўлялі з ім. Ён прайграў канкурэнцыю ў пачатку сезона. Сёння нядрэнна згуляў. Спадзяюся, што заслужыў і ў наступным матчы згуляць. Трэба правесці серыю добрых матчаў, а не адну гульню.

– Чаму не гулялі Сміт і Энас?

– Трэнерскае рашэнне. Вы самі будзеце неяк інтэрпрэтаваць мае словы. Мы не ворагі сабе. Паверце, нам патрэбны дасведчаныя хакеісты. Гулялі найлепшыя, – сказаў Квартальнаў.