Усе навіны

«Абатсфард» Талапіла абыграў «Каларада Іглз» у АХЛ, беларус адбіў 34 кідкі з 35

25 кастрычніка, 09:24

У матчы рэгулярнага чэмпіянату АХЛ «Абатсфард» у авертайме абыграў «Каларада Іглз» (2:1).

У складзе пераможцаў беларускі брамнік Мікіта Талапіла правёў на лёдзе ўвесь матч, адбіў 34 з 35 кідкоў. Па выніках сустрэчы стаў першай зоркай матча. Яго аднаклубнік Даніла Клімовіч не гуляў з-за траўмы.

У папярэднім матчы з «Лавалем» (4:3) Талапіла адбіў 41 кідок з 44.