Усе навіны

Салаўёў дэбютаваў у НХЛ

27 кастрычніка, 08:21

Беларускі абаронца Ілья Салаўёў дэбютаваў у НХЛ за «Калгары». У матчы супраць «Сэнт-Луіса» Салаўёў правёў на лёдзе 16:34, нанёс 1 кідок, заблакаваў 1 стрэл, атрымаў 2 хвіліны штрафу і зарабіў паказчык карыснасці «0». Матч для каманды беларуса скончыўся паразай (0:3).

Раней у сезоне Салаўёў гуляў у АХЛ за «Калгары Рэнглерс». За 4 гульні ён набраў 2 (1+1) рэзультатыўныя ачкі.