Усе навіны

Уладзімір Світа: «Калі забіваць, то такія матчы могуць прасцей завяршацца»

27 кастрычніка, 23:01

Галоўны трэнер «Брэста» Уладзімір Світа падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Металургам» (1:0).

– Усе гульні цяжкія, нервовыя, усе каманды вырашаюць нейкія задачы. Нам цяжка даюцца ачкi, перамогі. Рабяты сёння добра адпрацавалі ўсе 60 хвілін, пласталіся, гулялі сябар за сябра, што і прынесла вынік.

– Што спадабалася і не спадабалася сёння?

– Спадабалася самааддача. Не спадабалася рэалізацыя момантаў, як заўжды. Калі забіваць, то такія матчы могуць прасцей завяршацца, без дадатковых нерваў.

– У апошніх матчах прыстойна большасці маеце, але не забіваеце. З чым гэта можна звязаць?

– Працуем над гэтым, нешта мяняем, шукаем нейкія спалучэнні. Але пакуль не можам знайсці звязкі, якія будуць забіваць галы.

– Сяргей Маляўка траўміраваны, наколькі ўсё сур'ёзна?

– У бліжэйшы час мы яго не ўбачым.

– Як думаеце, нядзельны матч па характары атрымаецца прыкладна такім жа?

– Думаю так. Каманды побач у турнірнай табліцы, таму матч напэўна атрымаецца падобным, – сказаў Світа.