Усе навіны

НХЛ: «Вашынгтон» Протаса абыграў «Сан-Хасэ», «Калгары» Шаранговіча саступіў «Эдмантану» і іншыя матчы

30 кастрычніка, 09:16

29-30 кастрычніка прайшлі матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

«Вашынгтон» Аляксея Протаса абыграў «Сан-Хасэ» (3:1). Протас пачаў гульню ў 4-м звяне, правёў на лёдзе 7:30, зрабіў два кідкі ў створ, заблакаваў адзін кідок і здзейсніў адзін перахоп.

«Калгары» Ягора Шаранговіча і Іллі Салаўёва саступіў «Эдмантану» (2:5). Шаранговіч пачаў гульню ў 4-м звяне, правёў на лёдзе 9:24, зрабіў два сілавыя прыёмы, выйграў адно ўкідванне і зарабіў паказчык карыснасці «-1». Салаўёў пачаў гульню ў 2-ім звяне, правёў на лёдзе 16:36, зрабіў два сілавыя прыёмы, яго паказчык карыснасці склаў «-3».

НХЛ

Рэгулярны чэмпіянат

29 кастрычніка

«Бафала» – «Каларада» – 4:0 (1:0, 2:0, 1:0)

30 кастрычніка

«Вашынгтон» – «Сан-Хасэ» – 3:1 (0:1, 0:0, 3:0)

«Нью-Джэрсі» – «Мінесота» – 4:3 (1:1, 3:1, 0:1)

«Калгары» – «Эдмантан» – 2:5 (1:3, 1:0, 0:2)