Все новости

Яраслаў Чупрыс: «Шахцёр» становіцца лепш, але ёсць над чым працаваць»

29 кастрычніка, 22:01

Галоўны трэнер «Шахцёра» Яраслаў Чупрыс падзяліўся меркаваннем аб перамозе над «Дынама-Маладзечна» (6:2).

– Добрая перамога. Добрым быў пачатак. Пасля збіліся на нейкія эмоцыі. Пры ліку 3:2 Масалёў забіў чацвёртую шайбу. Праявіў сябе як лідар. Трэці перыяд згулялі па заданні. Выдатна. Задаволены. Дзякуй балельшчыкам, што даехалі, падтрымалі. Мы аддзячылі іх гульнёй. У большай ступені трэцім перыядам. З перамогай!

– Прапусцілі менш, забілі больш. Ці значыць гэта, што каманда становіцца бліжэй да ідэалу, пра які вы казалі?

– Становімся лепш, але заўсёды ёсць над чым працаваць. Галоўнае не спыняцца і не заседжвацца ў зоне камфорту. Мы ўвесь час рухаемся наперад, працуем...

– Нязначныя змены ў складзе ў параўнанні з папярэдняй гульнёй. Ці значыць гэта, што вы задаволены найгранымі звязкамі?

– Сяргеяў сёння не гуляў – у сілу рэгламенту. Малады Міхей Новік правёў першы за гэты сезон матч у экстралізе. Яшчэ раз паўтаруся, што ні за кім месца не забраніравана, увесь час ёсць ратацыі. Таму ўсе стараюцца і выкладваюцца кожную гульню, – сказаў Чупрыс.