Усе навіны

Шаранговіча паднялі ў трэцяе звяно перад гульнёй з «Даласам»

1 лістапада, 16:29

Беларускага форварда «Калгары» Ягора Шаранговіча паднялі ў трэцяе звяно і перавялі на левы фланг.

Яго партнёрамі на трэніроўцы былі Назем Кадры і Конар Зары.

Шаранговіч не нагульваўся пры гульні ў большасці.

Наступны матч «Калгары» правядзе супраць «Даласа». Пачатак сустрэчы ў 03:30 па беларускім часе, 2 лістапада.