Усе навіны

НХЛ: «Калгары» Шаранговіча саступіў «Даласу» і іншыя вынікі

2 лістапада, 08:25

У ноч на 2 лістапада прайшлі матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

«Калгары» Ягора Шаранговіча прайграў «Даласу» (3:4). Беларус правёў на лёдзе 13:33 (з іх 53 секунды ў меншасці), нанёс 4 кідкі (1 з іх міма), заблакаваў 1 стрэл суперніка і выйграў адзінае ўкідванне.

НХЛ

Рэгулярны чэмпіянат

«Філадэльфія» – «Бафала» – 2:5 (2:2, 0:0, 0:3)

«Калгары» – «Далас» – 3:4 (1:1, 1:3, 1:0)

«Каларада» – «Сэнт-Луіс» – 4:1 (2:0, 0:1, 2:0)

«Анахайм» – «Арызона» – 4:3 АТ (2:2, 0:1, 1:0, 1:0)