Усе навіны

Энас пра перамогу мінскага «Дынама»: «Калі выконваў буліт, у мяне была ідэя куды кідаць»

3 лістапада, 00:22

Нападаючы мінскага «Дынама» Сэм Энас пракаментаваў перамогу над «Лакаматывам», якую дапамог здабыць.

«Гэта была складаная і жорсткая гульня. Такое адчуванне, што гэта матч плэй-оф. Адна памылка – і ты прайграеш матч. Фергюсан дапамагаў нам, класна гуляў. Было шмат сейваў у яго выкананні, у тым ліку пасля таго, калі шайба патрапіла яму ў спіну. Выдатна, што ён вярнуўся пасля пашкоджання. Сёння ён быў узнагароджаны за старанне. І мы выйгралі. Выдатна!

Калі выконваў буліт, у мяне была ідэя куды кідаць. Але потым шайба крыху сышла, бо ў авертайме шмат снегу на пляцоўцы. І прыйшлося ўключыць імправізацыю. Балазе ўсё атрымалася ўдала.

Так, зараз у нас складана расклад, шмат гульняў праз дзень. Але ўсе праз гэта праходзяць. Трэба прафесійна падыходзіць да справы, добра аднаўляцца. Трэнеры і медыцынскі персанал нам у гэтым дапамагаюць.

Наперадзе доўгая дарога ў Магнітагорск. Гэта выпрабаванне, праз якое пройдзем разам. Так што нічога страшнага. Галоўнае праца для выніку», – сказаў Энас.