Все новости

Віктар Касцючонак: «Адкрытага хакея не было, каманды цярпелі. «Шахцёр» дацярпеў, а «Юнацтва» не змагло»

3 лістапада, 13:51

Галоўны трэнер «Юнацтва» Віктар Касцючонак падзяліўся меркаваннем пасля паразы ад «Шахцёра» (0:1) у матчы Экстралігі.

– Матч атрымаўся цікавым, з багаццем галявых момантаў. Сёння гульня ішла да памылкі. Нават часам каманды перастрахоўваліся, не было адкрытага хакея. Каманды цярпелі, «Шахцёр» дацярпеў, а мы не змаглі. Трохі па-плэй-оффаўскі.

– Чаго камандзе не хапіла?

– Гала.

– Што здарылася ў трэцім перыядзе: супернік дадаў або «Юнацтва» асела?

– Да прапушчанага гола гулялі без прэтэнзій, стваралі галявыя моманты, зноў жа, не хапіла ў рэалізацыі. А вось пасля прапушчанай шайбы каманда перавярнулася з ног на галаву.

– Наступная гульня будзе такая ж?

– Думаю, так, да памылкі, – адказаў Касцючонак.